крыніца: http://salasz.livejournal.com/225862.html

Чэсць іх памяці.

Св. Імша на гонар жаўнераў і на памяць ахвяр нацысцкай аперацыі "Герман" была адслужана 19 чэрвеня на 70-я ўгодкі Паўстання. Аб пачатку паўстання ў 1943 годзе аб'явіў сваім боем звон "Маршалак" івянецкага Белага касцёла.

Івянецкае паўстанне.

Б'юць званы на Белым касцёле
Войска горад узяла ў кальцо.
Досыць нам жыць у нацысцкай няволі
Пушчанскі Івенец - тут усе за адно!

Dość mamy mąk, skończyła się cierpliwość.
Dość pełnych więzień i spalonych miast.
Mścicielska pięść wymierzy sprawiedliwość,
A naszą pieśń podniesie aż do gwiazd.

Помсцяць нацысты аперацыяй Герман
Казімеж Дзяржынскі з жонкай забіты.
Ахвяры святыя - Ахілес і Герман
Пастыры нашы не будуць забыты.

Dionizy, 19.06.2013 r

Слупок на польскай мове - гістарычны гімн жаўнераў Налібоцкай Пушчы ў 1939-2013 гг.

Званы белага касцёла абвясцілі пачатак Паўстання а 12.00, на Анёл Паньскі. Пачалася аперацыя Арміі Краёвай "Перазвон". Камандаванне АК хацела прымеркаваць пачатак паўстання да 22 чэрвеня - даты нападу нацыстаў на Савецкі Саюз, але да немцаў дайшла іфармацыя аб дыслакацыі польскіх сіл ў наваколлі горада і яны імкліва узмацнялі гарнізон, які налічваў на той момант ужо болей за 300 салдат, жандармаў і паліцаяў.

 

 

 

 

 

У 1943 годзе - будынак жандармерыі. Будынак быў атакаваны польскімі легіёнамі першым.

Пасля ўрачыстай Св. Імшы школьніцы-парафіянкі зачыталі напамяць (sic!) 20-хвілінны (sic!) рэферат, у якім распавялі пра міжваенную службу польскага Корпуса Аховы Памежжа, культурны аспект жыцця жаўнераў-памежнікаў і пра само паўстанне.

Пасля жалобнага набажэнства парафіяне, у каторых падчас карнай аперацыі нацыстаў "Герман" палеглі сваякі ці сярод сваякоў былі легіянеры пайшлі пешшу на могілкі. Фота зроблена каля Чырвонага касцёла, каля помніка-крыжа "Страж польскіх магіл", пастаўленага непадалёк ад касцёла. Ён быў усталяваны ў гонар жаўнераў Арміі Краёвай, а таксама на памяць палеглых мірных жыхароў мястэчка, што былі замардаваны ў 1939-1945 гг.

Чэсьць іх паменці...

Далей людзі прайшлі да магілы, у якой разам пахаваны Казімір і Люцыя Дзяржынскія, якія сталі ахвярамі нацысцкай помсты. У доме Казіміра Дзяржынскага, роднага брата крывавага Фелікса, быў штаб паўстання. Ужо ў савецкія часы, гледзячы на тое, якой вялікай пашанай карысталіся Дзяржынскія сярод месцічаў, Саветы былі вымушаны ўсталяваць афіцыёзную шыльду на іх помнік. "Расстреляны немецкими фашистами за связь с партизанами". С какими партизанами - текст таблички не упоминает...

Пані Хелена Марчукевіч, пані злева (яе дзядзька быў легіянерам, забіты ў ліпені, пахаваны непадалёк ), на далёкім плане - пані Тэрэса Собаль.

Наступныя два месяцы мемарыяльныя мерапрыемствы будуць працягвацца.

1. Ужо адліта "Медаль памяці 70 угодкаў Івянецкага паўстання" – адліта Лявонам Калясінскім.

2. Песня ў памяць 70 угодкаў Івянецкага паўстання – Дзяніс Салаш

3. Роварны прабег памяці герояў і ахвяраў, Багданаў-Радашковічы, па паўночнай ускраіне Налібоцкай Пушчы
    – Мінскае роварнае таварыства. Плануецца на 5-7 ліпеня

4. Штогадовая Св. Імша ў Баравікоўшчыне, на месцы гібелі бл. аа. Ахілеса Пухалы і Германа Стэмпеня – нядзеля бліж. да 19.07.2013 г.

5. Пешая пілігрымка Мінск-Івенец-Камень-Налібокі-Навагрудак у 70-я ўгодкі гібелі бл. сёстраў назаратанак з Навагрудку 26-30 ліпеня 2013 г.
    (а. Дзмітры). Лекцыя пра паўстанне і аперацыю Герман – А.Белы.

6. Фотаальбом “Налібоцкая Пушча” Белы-Плыткевіч (выхад плануецца ўвосень)

7. Верасень або кастрычнік: Мастацкая выстава ў Доме Польскім

Tags: ,

Posted on Jun. 20th, 2013 at 09:16 pm Данесці думку Add to Memories Share