|
Міхал
Клеафас Агінскі - дыпламат, кампазітар, аўтар знакамітага палянэзу
«Разьвітаньне з Радзімай».
Агінскі прыязджаў у Івянец у 1794 годзе, калі
удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Падчас
паўстання Агінскі быў шэфам егерскага корпуса і камандуючым вальнымі
войскамі.
15 чэрвеня 1794 года ў Івянцы Міхал Клеафас Агінскі звярнуўся з
універсалам да жыхароў Мінскага ваяводства з наступнымі словамі:
Жыхары, якія нарадзіліся ў адной айчыне, але якія
вымагальніцкім чынам суседніх дзяржаваў з чэрава маці сваёй вырваны,
скіньце з сябе ганебнае гэтае ярмо, якое вас з непадуладных палякаў
робіць няшчаснымі нявольнікамі тырана, вазьміце ў рукі вашыя зброю,
якою продкі вашыя так умела маглі ўтаймоўваць ворагаў айчыны,
далучайцеся з вашымі сіламі да сілаў вашых братоў, як і добрыя сэрцы
вашыя сапраўды з імі злучаныя. Хай засаромеецца ад адзінай і згоднай
сілы подлы тыран, штоперад вамі фанабэрыцца, які лічыць, што,
прыгнятаючы паляка, здолее і сэрца ягонае зрабіць нізкім; хай
здрыганецца дэспат, гледзячы на запаленне, якое паходзіць ад
дабрачыннасці і адчаю; кожны з вас хай далучыцца да святой сувязі, якая
ўзноўлена актам Кракаўскім пад кіраўніцтвам Касцюшкі, няхай будзе ў
душы вашай тая праўдзівая справядлівасць. што дабрачыннасць і аднадушша
спало-хаць могуць і наймоцнага непрыяцеля; з уласнага вопыту я сам
ведаю, што дзе толькі пакажацца жаўнер польскі, там заўсёды ці ахвяраю
робіцца, ці бяжыць непрыяцель, які звык да грабежніцтва, але які
бяззбройных толькі папохае, а вояў і сам баіцца. Уступленне маё ў межы
Мінскага ваяводства засведчаць бедствы Маскоўскіх войскаў, якія
сапраўды штодзённа па дарозе бываюць разбітыя, і набыцця ад іх вялікай
здабычы. I так мы, браты і жыхары, усе цяпер увогуле смела ў тым стаім,
што ці вернем айчыне вольнасць, ці дамо сябе пахаваць у яго развалінах;
а калі аб гэтым вам, жыхары, пасланы ад поўнага дабрачыннасці і
мужнасці генерал-лейтэнанта войскаў Літоўскіх Ясінскага, паведамляю, то
разам з тым і спадзяюся, што гэты мой заклік ажывіць у сэрцах вашых
агонь; Універсал жа непераможнага Касцюшкі і Акт Кракаўскі пакажуць вам
спосаб, якім чынам можаце з'яднацца з намі; а на гэты выпадак
рэкамендую, каб гэты закпік разам з Актам Кракаўскім пры дзвярах
касцёльных быў прыбіты, а копіі з іх пад ўсіх парафіях разасланыя б
былі, і гэта здзейсніць прашу вас любоўю да Айчыны.
Крыніца - http://kamunikat.org/
|